1 мая на пажары ў вёсцы Скарада на Вілейшчыне загінуў мужчына.

Пра пажар паведаміў сусед пасля 11:00.

Калі выратавальнікі прыехалі, гарэў дах.

Мясцовыя жыхары паведамілі, што ў хаце можа знаходзіцца гаспадар.

Калі пажар патушылі, на рэштках згарэлага ложка знайшлі труп мужчыны. Мяркуюць, што гэта і быў гаспадар.

Згарэў увесь пакой, дзе ляжаў мужчына. Разглядаюць прычыну – неасцярожнасць пры курэнні.

Па словах суседзяў, апошні раз яны бачылі мужчыну ўвечары 30 красавіка ў нецвярозым стане.

Мужчына жыў і працаваў у Вілейцы, а ў вёску прыязжаў на выхадныя.

Пра гэта расказаў інспектар МНС Дзмітры Кляшняк.

Фота забяспечанае вілейскім аддзелам МНС.

Фота забяспечанае вілейскім аддзелам МНС.

 Фота забяспечанае вілейскім аддзелам МНС.

Фота забяспечанае вілейскім аддзелам МНС.