Ад 6 да 10 мая пройдзе прафілактычная акцыя “Цвярозы кіроўца”.

Падчас яе супрацоўнікі міліцыі правядуць выступленні ў працоўных калектывах, арганізацыях, установах адукацыі. Пройдуць рэйды, каб знайсці і папярэдзіць выпадкі кіравання транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення, праверкі месцаў масавага адпачынку.

Інфаграфіка rh.by.

Інфаграфіка rh.by.

Сёлета ў Мінскай вобласці па віне нецвярозых кіроўцаў было здзейснена 18 дарожна-транспартных здарэннях. На сем больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

На Маладзечаншчыне за гэты перыяд зарэгістравана 15 аварый, у іх загінулі тры чалавекі, на адзін больш, чым летась. 18 чалавек атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці. Гэта на чатыры больш, чым летась. Па віне нецвярозага кіроўцы здзейснена адно дарожна-транспартнае здарэнне.

Калі вы сталі сведкам альбо відавочцам кіравання транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення або ў вас ёсць дакладная інфармацыя пра асобаў, схільных да такіх дзеянняў, паведаміце па нумарах (80176) 77-16-56 альбо 102.

Паводле дзяржаўтаінспектара аддзела ДАІ Маладзечанскага РАУС капітана міліцыі Сяргея БАРТОША.