Першы дамашні матч футбольнай каманды “Маладзечна ДЮСШ 4” адбудзецца ў суботу, 13 мая. І пачнецца сезон з сюрпрызаў ад кіраўніцтва каманды.

Усе тыя, хто прыйдуць на матч, змогуць паўдзельнічаць у розыгрышы падарожжа ў Скандынавію.

– Пры гэтым не забывайся, што ўваход на стадыён бясплатны, – удакладняе старшыня праўлення ФК “Маладзечна- ДЮСШ-4” Андрэй Іваненка, – аднак тым, хто разлічвае выйграць прыз, раім прыйсці крыху раней, каб паспець да пачатку матчу і не тоўпіцца ў чэргах.

На гэтым сюрпрызы не скончацца.

– У бліжэйшых нашых матчах дзяцей, якія прывядуць на стадыён сваіх бацькоў, мы будзем бясплатна частаваць марожаным.

Першым хатнім сапернікам маладзечанцаў стане каманда з Рэчыцы.

Пачатак матча а 18 гадзіне.