Здарэнне адбылося 4 мая. 51-гадовы непрацуючы маладзечанец у стане алкагольнага ап’янення паведаміў у міліцыю, што плошча Старое Места ў Маладзечне замініраваная.

Замінаваных прыстасаванняў не знайшлі.

Узбудзілі крымінальную справу па частцы першай артыкула 340 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь “Заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы”. Паводле яго, мужчына можа быць пакараны штрафам, альбо арыштам, альбо абмежаваннем свабоды на тэрмін да трох гадоў, альбо пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў.

Паводле uvd-mo.gov.by.