Інфармацыя пра гэта толькі што з’явілася ў канале кіроўцаў “Без тармазоў”. 

Кіроўцы паведамляюць, што паблізу Лініі Сталіна машына збіла дзяўчынку. Збіў дзіця мікрааўтобус на пешаходным пераходзе, яе адкінула пад другую машыну. Дзяўчынка жывая.

Цяпер там утвараецца пробка.

У абласной ДАІ факт пацвердзілі. Там сказалі, што на месца здарэння цяпер выехаў нарад  ДАІ. 

Падрабязнасці чытайце пазней.