Аварыя адбылася 6 мая ў 11 ночы на дарозе Маладзечна-Смаргонь паблізу вёскі Лебедзева.

25-гадовы маладзечанец наехаў на 54-гадовага мужчыну. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў ён загінуў на месцы.

Кіроўца быў цвярозы, труп аддадзены на экспертызу.

Загінулы неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, злоўжываў спіртным. Па папярэдніх дадзеных, мужчына не меў пастаяннага месца жыхарства, жыў у вёсцы Мароські.

Крымінальная справа ўзбуджаная 7 мая па частцы 2 артыкула 317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (парушэнне правілаў дарожнага руху альбо эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека альбо прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання). Паводле закона, караецца папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў альбо абмежаваннем свабоды на тэрмін да пяці гадоў, альбо пазбаўленнем свабоды на той жа тэрмін з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады альбо займацца пэўнай дзейнасцю альбо без пазбаўлення.

Пра здарэнне расказаў старшы следчы маладзечанскага Следчага камітэта Юры Багушэвіч.