І для гэтага палез чамусьці ў чужую хату ў садовым таварыстве недалёка ад Ласёў.

Тут ён выпіў прынесенае з сабой спіртное, закурыў і заснуў з цыгарэтай у руцэ.

Ад запаленай цыгарэты пачаў гарэць дом. Малады чалавек прачнуўся і пачаў ратаваць сябе. Выбягаючы з палаючай хаты, прыхапіў з сабой музычны цэнтр.

Здарэнне адбылося зімой. А пакуль устанаўлівалі асобу хлопца, той паспеў здзейсніць яшчэ адно злачынства.

У сакавіку ён залез у хату ў вёсцы Ласі, скраў камп’ютар з клавіятурай і сістэмным блокам, мікрахвалёўку і два ноўтбукі. На месцы злодзея ўбачыў сусед, але той уцёк са скрадзенымі рэчамі, якія хутка прадаў.

15 мая завяршылі крымінальную справу. Хлопца абвінавачваюць па некалькіх артыкулах.

Пра гэта расказаў старшы следчы маладзечанскага Следчага камітэта Юры Багушэвіч.