Ноччу з 12 на 13 мая вілейскім выратавальнікам паведамілі пра пажар у вёсцы Грыгаркі Крывасельскага сельсавета. На месца выехалі чатыры падраздзяленні МНС, “хуткая” і міліцыя

Калі першае падраздзяленне выратавальнікаў прыехала на пажар, убачылі, што гарыць хата і хлеў побач.

– Спачатку загарэлася хата, ад яе пачаў гарэць хлеў, – тлумачыць галоўны спецыяліст вілейскага аддзела МНС Дзяніс Гаўрышчук.

Хата гарэла і звонку і знутры. Згарэў дах, маёмасць, абвугліліся сцены.

На месцы пажару знайшлі труп мужчыны. Магчыма, гэта быў гаспадар.

Прычыну пажару высвятляюць.