Пра загаранне леташняй травы каля лесу побач з пасёлкам Партызанскім вілейскім выратавальнікам паведамілі 16 мая каля 17:00.

Па словах галоўнага спецыяліста вілейскага аддзела МНС Дзяніса Гаўрышчука, траву, хутчэй за ўсё, падпалілі не спецыяльна. Верагодна, што хтосьці ішоў і кінуў нешта, ад чаго трава магла загарэцца.

Расліннасць згарэла на плошчы прыкладна 100 метраў квадратных.

Фота забяспечанае Дзянісам Гаўрышчуком.

Фота забяспечанае Дзянісам Гаўрышчуком.