Халодная вясна не асабліва спрыяла нерасту, расказаў старшы дзяржінспектар мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы прыроды Уладзімір Хіла. Аднак з пацяпленнем браканьеры актывізаваліся.

На пачатку мая жыхар Вілейшчыны паставіў сеткі ў Вілейскім вадасховішчы.

У сетку трапіла 67 асобін рознай рыбы. Калі браканьер выходзіў са сваёй здабычай на бераг, яго затрымалі супрацоўнікі інспекцыі.

12 тысяч 164 рублі і 70 капеек – такі штраф неабходна заплаціць браканьеру за ўрон навакольнаму асяроддзю.

Завялі крамінальную справу. Браканьеру паградае пазбаўленне волі на тэрмін да 6 гадоў.