Супрацоўнікі маладзечанскага Следчага камітэта ўстанаўліваюць сведак і відавочцаў хуліганскіх паводзін невядомага мужчыны.

25 сакавіка мужчына, якому на выгляд 25 год, каля 20:15 недалёка ад дома №6 па вуліцы Багдана Хмяльніцкага (побач з дзіцячай бальніцай) стукнуў па патыліцы 25-гадовую грамадзянку К., прычыніўшы шкоду яе здароўю.

Мужчына быў сярэдняга целаскладу, высокі, у цёмнай вопратцы.

Сведак і відавочцаў здарэння просяць патэлефанаваць у маладзечанскі раённы аддзел Следчага камітэта па тэлефонах 8 (0176) 770469, 8 (029) 6169271, 8(029) 7019271 следчаму Раману Арцем’еву.