– На справу злачынцы выйшлі ўначы. Кралі ў пальчатках, каб не пакінуць слядоў, – расказаў першы намеснік начальніка Мядзельскага РАУС Уладзімір Ермаловіч.

У краму зламыснікі залезлі праз акно, адціснуўшы шклопакет манціроўкай. Прадукты харчавання, адзенне і спіртное на суму звыш дзвюх тысяч рублёў вынеслі ў заплечніках і торбах.

– Злодзеям можна было не даць схавацца і затрымаць іх па гарачых слядах, калі б прадаўцы не праігнаравалі смс-абвестку, якая прыйшла на іх тэлефоны, калі спрацавалі GSM-сігналізацыі, – дадаў Уладзімір Ермаловіч.

На месцы здарэння. Фота uvd-mo.gov.by.

На месцы здарэння. Фота uvd-mo.gov.by.

– Устанавіць падазраваных атрымалася дзякуючы аператыўным звесткам і пакінутым слядам на месцы здарэння. У прыватнасці, адзін з зламыснікаў выпадкова разбіў бутэльку з віном, з-за чаго на падлозе засталіся сляды абутку. Пасля ў доме аднаго з саўдзельнікаў мы знайшлі кеды, ад якіх застаўся адбітак. А праз некалькі дзён пасля крадзяжу ў злодзеяў засталося толькі спіртное, таму яны абменьвалі выкрадзеныя цыгарэты на бульбу і іншыя прадукты харчавання ў жыхароў Мядзела, – сказаў Уладзімір Ермаловіч.

Маладыя людзі спрабавалі ўсяляк “замесці” сляды. Каля крамы раскідалі нібыта выкарыстаныя шпрыцы, каб падазрэнне выпала на мясцовых наркаманаў. Пустую тару ад выкрадзенага спіртнога яны падкідвалі п’яніцам.

Зараз у дачыненні да фігурантаў распачалі крымінальную справу па артыкуле “Крадзеж, учынены групай асоб”. Ім пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 4 гадоў.

Следству трэба будзе вызначыць ролю кожнага з удзельнікаў злачынства. Магчыма, старэйшым хлопцам выставяць абвінавачанне і па артыкуле “Далучэнне непаўналетняга ў здзяйсненне злачынства”. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Крымінальны квартэт ужо меў праблемы з законам і неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, у тым ліку за дробны крадзеж.

Абкрадзены магазін. 	Фота uvd-mo.gov.by.

Абкрадзены магазін. Фота uvd-mo.gov.by.