У вілейскім басейне зладзілі раённыя спаборніцтвы па плаванні. Каманда вілейскага лясніцтва заняла першае месца.

– Спаборніцтвы праводзілі ў рамках штогадовай спартакіяды, – расказала намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце вілейскага доследнага лясгаса Таццяна Анішчык.

На працягу года на спартакіядзе прадстаўнікі арганізацый Вілейшчыны спаборнічаюць у лыжах, настольным тэнісе, валейболе.

У нядаўніх спаборніцтвах па плаванні каманда ў складзе памочніка ляснічага Любанскага лясніцтва Вольгі Тумаш, майстра лесу Ільянскага лясніцтва Сяргея Пятровіча і лесніка Вязынскага лясніцтва Андрэя Буслаўскага заняла першае месца сярод 12 камандаў.

Па словах Таццяны Анішчык, удзельнікі плылі вольным стылем на час. Для жанчын вызначылі дыстанцыю 25 метраў, для мужчын – 50.