Увечары 17 мая 14-гадовы васьмікласнік адной з сельскіх школ Вілейшчыны скраў ровар.

Ён зайшоў у падвал, які не зачыняўся, узяў адтуль ровар і схаваў у лесе побач з вёскай.

Свой учынак растлумачыў так: узяў ровар у сябра і прабіў там кола. Аддаваць баяўся. Ровар з падвала скраў для таго, каб замяніць кола на ровары сябра.

Па словах начальніка аддзела вілейскага Следчага камітэта Яўгена Мягкова, адказнасць за такое злачынства надыходзіць якраз з ад 14 гадоў.