Паволе справаздачы арганізатараў, за першы год рэалізацыі праекта у Вілейцы набылі 111 кантэйнераў для паасобнага збору смецця, прэс і праколвальнік для пластыкавых бутэлек і смеццявоз.

Больш за 100 жыхароў Вілейкі и Іўя ацанілі працу ЖКГ.

У абодвух раёнах з’явіліся суполкі  “Інфармацыйны цэнтр аб працы камунальных службаў” “Укантакце“. Цяпер карыстальнікі задаюць пытанні службе ў выглядзе асабістага паведамлення  і такім самым чынам атрымліваюць адказ.

У школы раёнаў перадалі больш за 3 тысячы кніг на экалагічную тэму.