19 мая сужыцелі, жыхары Маладзечна, рабілі рамонт на лецішчы ў Хаценчыцкім сельсавеце. Яны разам выпілі і пасварыліся.

Па словах начальніка вілейскага раённага аддзела Следчага камітэта Яўгена Мягкова, сварка адбылася з-за рэўнасці. Мужчына прыраўнаваў сужыцельку да свайго стрыечнага брата.

Падазраваны стукнуў жанчыну нажом у жывот.

З пранікальным раненнем брушной поласці жанчыну даставілі ў бальніцу. Цяпер яе жыццю нічога не пагражае.

20 мая ў дачыненні да маладзечанца ўзбудзілі крымінальную справу. Яму пагражае абмежаванне волі ад трох да пяці гадоў або пазбаўлення волі ад чатырох да васьмі гадоў.