З імі быў таварыш сяброўкі, які праз некаторы час адважыўся на злачынства.

– Мужчыну не спадабаўся прадстаўнічы знешні выгляд жанчыны, якая далучылася да размовы. Ён узяў яе за горла і прыціснуў да сцяны. Пры гэтым дэбашыр сарваў з рук пацярпелай два залатых пярсцёнкі, – распавёў начальнік крымінальнага вышуку Маладзечанскага РАУС Андрэй Мялюк.

Перад тым як схавацца з упрыгожваннямі, рабаўнік прыгразіў пацярпелай расправай у выпадку агалоскі інцыдэнту. Менавіта таму злачынства доўгі час заставалася нераскрытым.

Інфармацыю пра яго аператыўнікі атрымалі, калі шукалі ў злашчасным доме крадзены мабільнік. Аказалася, у гэтай справе пацярпелая праходзіла ўжо як сведка.

Цяпер падазраванага затрымалі. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу па артыкуле “Рабаванне”. З улікам шматлікіх судзімасцяў яму пагражае да 6 гадоў турмы.

Дарэчы, ювелірныя вырабы падследны паспеў закласці ў ламбард, а грошы патраціць на спіртное.