Тады невядомы мужчына ў масцы пракраўся ў хату пенсіянеркі, звязаў ёй скотчам рукі і ногі, вырваў тэлефонны кабель, а затым, пагражаючы гвалтам, выкраў звыш шасцісот долараў ЗША і шэсцьдзесят еўра. Пасля здзяйснення злачынства зламыснік сышоў. Праз некаторы час 72-гадовая пацярпелая змагла вызваліцца і звярнулася па дапамогу ў міліцыю.

Праваахоўнікі падключылі ўсе сілы для пошуку зламысніка. Да пошукаў злачынца далучылі і памежнікаў. Яны змаглі знайсці маску, у якой зламыснік здзейсніў злачынства. Праз некаторы час змаглі выйсці на след зламысніка.

Як патлумачыў старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах УУС маёр міліцыі Сяргей Тарадайка: “Падазраваны два гады таму працаваў з сынам пацярпелай на хлебазаводзе. Ён добра ведаў графік работы мужчыны, а таксама пра наяўнасць ў таго грошай. Ноччу зламыснік прыехаў у гэтую вёску на ровары, схаваўся за адрынай і чакаў, калі яго былы калега адправіцца на працу. Прыблізна а сёмай раніцы мужчына адправіўся працаваць, а праз дзесяць хвілін зламыснік пракраўся ў дом, які застаўся адкрыты”.

Калі верыць словам падазраванага, то на здзяйсненне злачынства яго штурхнулі грашовыя абавязацельствы.

Некаторы час таму ён узяў у доўг у свайго знаёмага дзвесце пяцьдзесят даляраў, а калі прыйшоў час вяртаць грошы, то зрабіць гэтага не змог. Таму зламыснік і адважыўся на здзяйсненне асабліва цяжкага злачынства.

На сённяшні дзень нячысты на руку грамадзянін затрыманы. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па частцы другой артыкула 207 крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь – “Разбой”.