Пра здарэнне распавяла старшы следчы Валожынскага РАСК Дар’я Мікуліч.

Маладзён прыйшоў у госці, праз некаторы час выпіўка закончылася. Госць прапанаваў што-небудзь прадаць і спусціць грошы на стол. Напрыклад, бензапілу, што ляжала ў гаспадарчай пабудове. Гаспадар адказаў, што бензапіла, хоць і ляжыць у яго, належыць брату, і прадаваць не дазволіў.

Праз некалькі тыдняў госць усё ж скраў бензапілу і прадаў, а грошы прапіў з гаспадаром, які нічога і не западозрыў.

Праз некалькі тыдняў маладзён скраў з пабудовы яшчэ і газавы, і кіслародны балоны, і зноў жа іх прапіў са знаёмым.

А той і не ведаў, што прапівае маёмасць, скрадзеную са свайго двара.