У сакавіку “Рэгіянальная газета” пісала пра затрыманне 43-гадовага жыхара Смалявіцкага раёна, які краў з лецішчаў у вёсках Алёхнавіцкага і Радашкавіцкага сельсаветаў. На той момант яго абвінавачвалі ў крадзяжы з трох лецішчаў.

Аднак па словах старшага следчага маладзечанскага Следчага камітэта Юрыя Багушэвіча, крадзяжоў аказалася куды больш.

Ад кастрычніка 2014 года да лютага 2017 года мужчына разам са сваім 35-гадовым братам, таксама жыхаром Смалявіччыны, абакралі 61 лецішча. Выносілі усё: электраінструменты, прадукты, тэхніку. Урон склаў 4600 рублёў.

22 мая справу накіравалі ў суд.