Усё пачыналася з сумеснага распіцця спіртнога. 23 мая тры непрацуючыя жыхары Алёхнавічаў выпілі і ўварваліся ў хату да знаёмага пенсіянера-аднавяскоўца.

Прымяняючы гвалт, яны забралі ў пенсіянера электралобзік, шурупавёрт, 62 рублі і прадукты.

У той жа дзень пацярпелы патэлефанаваў у міліцыю. Увечары хлопцаў затрымалі. Пенсіянеру вярнулі інструменты, часткова грошы і прадукты.

Двум затрыманым 27 гадоў, аднаму 24. Усе яны нідзе не працуюць.

Пра гэта расказаў старшы следчы маладзечанскага Следчага камітэта Юры Багушэвіч.