У канцы красавіка ў даўгінаўскім бары “Церамок” 21-гадовы жыхар Мільчы зламаў сківіцу 26-гадоваму мінчаніну.

У бары адпачывалі дзве моладзевыя кампаніі, гулялі ў більярд.

У час аднаго з “перакураў” на ганку два хлопцы з розных кампаній пачалі сварыцца з-за таго, хто цяпер павінны гуляць у більярд.

Завязалася бойка. У выніку жыхар Вілейшчыны збіў госця з Мінска, паламаў яму сківіцу.

30 мая ў вілейскім РАСК узбудзілі крымінальную справу.

Пра гэта расказаў начальнік вілейскага раённага аддзела Следчага камітэта Яўген Мягкоў.