Прысуд пастанавіў суд Мядзельскага раёна 2 чэрвеня па крымінальнай справе былога начальніка электрамантажных работ “Мядзельскага ПМС”.

Ш. суд прызнаў вінаватым у завалоданні маёмасцю службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе 1,5 пазбаўлення волі са штрафам у даход дзяржавы ў памеры 100 базавых велічынь (2 300 рублёў). Яго таксама пазбавілі права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў на два гады.

Ён жа прызнаны вінаватым у крадзяжы праз злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненым паўторна.

Яму прызначана пакаранне ў выглядзе двух гадоў пазбаўлення свабоды са штрафам 200 базавых велічынь (4 600). Таксама пазбаўленне права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў на чатыры гады.

Ён жа прызнаны вінаватым у тым, што прыняў як службовая асоба для сябе матэрыяльныя каштоўнасці, якія прадастаўляюцца выключна ў сувязі з займаемым ім службовым становішчам.

Прымаў ён іх за спрыяльнае рашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, выкананне ў інтарэсах даючага хабар якога-небудзь дзеяннія, якое мог выканаць з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў. За гэта прызначанае пакаранне – 2,5 года пазбаўлення волі з канфіскацыяй усёй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў на чатыры гады.

Па сукупнасці злачынстваў, выкарыстоўваючы прынцып паглынання менш строгага пакарання больш строгім,

канчаткова Ш. прызначана 2,6 года пазбаўлення свабоды са штрафам ў памеры 200 базавых велічынь, канфіскацыяй усёй маёмасці,

пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем адміністрацыйна–гаспадарчых абавязкаў на чатыры гады. Пакаранне ён будзе адбываць у папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

Таксама з Ш. спагналі на карысць дзяржавы беспадстаўнае ўзбагачэнне ў суме 1 810 рублёў, а на карысць “Мядзельскага ПМС” 2 359 рублёў на пакрыццё шкоды.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.

Паводле паведамлення Мінскага абласнога суда.