Суд Ленінскага раёна Мінска пачаў судовы разгляд па крымінальнай справе ў дачыненні да былых гендырэктара і галоўнага бухгалтара ААТ “Будмаш”, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цяпер падсудныя займаюць пасады генеральнага дырэктара і намесніка генеральнага дырэктара ААТ “Маладзечанскі завод металаканструкцый”. На дадзены момант яны знаходзяцца пад вартай.

Абодва абвінавачваюцца па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: у службовым падлогу, крадзяжы ў асабліва буйным памеры, злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі асобай, якая займае службовую пасаду. Злачынныя дзеянні былі здзейсненыя ў 2015 годзе ў Мінску ў ААТ “Будмаш” яшчэ да працаўладкавання ў Маладзечне на ЗМК.