Рэспубліканская акцыя “Хуткасць” праходзіць ад 15 да 18 чэрвеня.

Пра гэта распавёў начальнік Вілейскай дзяржаўтаінспекцыі Руслан Скварцоў.

Мэта акцыі палягае ў папярэджанні і спыненні парушальнікаў хуткаснага рэжыму, а таксама ў прадухіленні аварый па прычыне перавышэння хуткасці.

Супрацоўнікі ДАІ падчас акцыі будуць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. Яны будуць выкарыстоўваць аўтамабілі стандартнага выканання.

За перавышэнне хуткасці больш за 10 км/г можна атрымаць штраф да адной базавай велічыні (23 рублі), больш за 20 км/г – да трох базавых (69 рублёў), больш за 30 км/г – да 10 базавых (230 рублёў).

Пры паўторным перавышэнні хуткасці цягам года больш за 20 км/г пагражае штраф да 15 базавых (345 рублёў) ці пазбаўленне правоў на тэрмін да года.