Другі выпадак адбыўся ў гэтым жа горадзе каля крамы “Европт”. 37-гадовы мужчына адправіўся за пакупкамі і пакінуў свайго жалезнага каня без нагляду, гэтым скарыстаўся зламыснік. У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў праваахоўнікам удалося выйсці на след нячыстага на руку грамадзяніна, а ў першым выпадку асоба падазронага высвятляецца.

Крадзяжу ровараў носяць сезонны характар. Напэўна, вы ўжо змаглі пераканацца, што ў асноўным зламыснікі крадуць веласіпеды, якія не прышпіленыя і пакінутыя без нагляду. Мы ў чарговы раз просім грамадзян больш старанна сачыць за сваёй маёмасцю.

УУС Гроднааблвыканкама.