Інцыдэнт адбыўся раніцай 13 чэрвеня.

Жыхары Мароськаў раніцай убачылі, што ў плот урэзаўся аўтамабіль “Форд Фокус”. Кіроўцы з ім не было.

Патэлефанавалі ў ДАІ. Там высветлілі, што гаспадар машыны жыве ў Насілаве.

Калі праваахоўцы прыехалі да яго, мужчына нават не ведаў, што яго машыну ўгналі.

А вечарам ён яе адкрытую пакінуў у двары свайго дома. Ключ таксама быў у машыне. 

Пра гэта расказаў старшы следчы Маладзечанскага РАСК Юры Багушэвіч. 

– Пакуль асоба таго, хто ўгнаў аўто не высветленая. Таму, калі раптам каму вядомыя падрабязнасці здарэння, просім паведаміць пра гэта ў кабінет 204 Маладзечанскага РАСК, або па тэлефоне 8-0176-77-16-47.