Пра крадзеж 23 чэрвеня ў вілейскі РАУС паведаміў дырэктар калгаса.

Начальнік вілейскага Следчага камітэта Яўген Мягкоў расказаў, што ноччу 23 чэрвеня з малочна-таварнай фермы ў Селішчы на Вілейшчыне скралі двух цялят. Іх агульная вага 150 кілаграм, кошт 311 рублёў.

Супрацоўнікі міліцыі высветлілі, што злачыства здзейснілі 49-, 31- і 29-гадовы мужчыны. Два з іх  жыхары Маладзечна, адзін, раней судзімы за крадзеж, жыве ў Мароськах. Мужчына з Маросек і 49-гадовы маладзечанец нідзе не працуюць.

Адзін з мужчын ведаў, што на ферму можна было прайсці без перашкод. Пра гэта ён расказаў сваім знаёмым, кажа Яўген Мягкоў.

Па яго словах, мужчыны адразу забілі цялят. А іх мяса прадалі на рынку ў Ждановічах.

Усіх траіх затрымалі.