Пра тое, што на Валожыншчыне ўчыненыя крадзяжы, мы пісалі раней: Крадзяжы ў Валожыне: цяляты і бытавая тэхніка

Следчы Валожынскага РАСК Аляксандр Барахоўскі патлумачыў, што абагравальнік і іншую тэхніку скраў раней судзімы жыхар Мінску, які прыехаў у Дубіну да сяброў.

Ён трапіў у дом праз вакно, адтуль вынес рэчы і схаваў іх.

Калі гаспадары даведаліся пра крадзеж, міліцыя знайшла схаваныя рэчы і вярнула іх гаспадарам.