На ферме ў Адамове скралі чатырох цялят, а ў вёсцы Дубіна бытавую тэхніку з дачнага дома.

Пра здарэнні “Рэгіянальнай газеце” расказаў следчы Валожынскага РАСК Аляксандр Барахоўскі.

Першы выпадак здарыўся на ферме ў вёсцы Адамова. Там некалькі чалавек скралі чатырох цялят, іх забілі і прадалі на мяса.

– Цяпер па гэтым факце праводзіцца праверка, –  тлумачыць следчы. – Эпізод у Адамове не адзіны ў гэтай справе. Былі крадзяжы з іншых ферм, а таксама з асабістых гаспадарак. Яшчэ хочацца адзначыць, што крадзеж стаў магчымым таму, што вартаўнік фермы не належным чынам выконваў свае абавязкі.

Яшчэ адзін крадзеж адбыўся ў вёсцы Дубіна.

З лецішча мінчаніна скралі бытавую тэхніку.

– Асоба злодзея ўстаноўленая. Праводзіцца праверка, – падсумаваў Аляксандр Барахоўскі.