Машына належыць 30-гадоваму мясцоваму жыхару.

Угоншчык знайшоў ключ і завёў рухавік. Паехаў без мэты крадзяжу, але не справіўся з кіраваннем на аўтадарозе “Маладзечна – Смаргонь”, з’ехаў на абочыну ў Мароськах і перакуліўся.

Машыну знайшлі з пашкоджаннямі. Міліцыянеры ўстанавілі, што падазраваны ў злачынстве 20-гадовы непрацуючы жыхар вёскі Баранцы Вілейскага раёна, які арыштаваны за іншае злачынства.

УУС Мінаблвыканкама.