28 чэрвеня каля 18:10 індывідуальны прадпрымальнік з Чысці на ўласным грузавым аўтацягніку наехаў на 73-гадовую пенсіянерку, жыхарку Красоўшчыны. Жанчына загінула на месцы.

Здарэнне адбылося ў вёсцы Красоўшчына.

– Аўтацягнік, загружаны бетоннымі блокамі, ехаў у бок Мінска. І на нерэгулюемым пешаходным пераходзе наехаў на пенсіянерку, – расказаў старшы следчы маладзечанскага раённага аддзела Следчага камітэта Юры Багушэвіч.

Па пяпярэдніх дадзеных, і кіроўца, і загінулая былі цвярозыя.

Па словах кіроўцы, ён ехаў з хуткасцю 65 кіламетраў у гадзіну.

Следчы камітэт шукае сведак здарэння. Калі вам нешта вядома, тэлефануйце па тэлефоне 8 (0176) 770469 або паведаміце ў кабінет 111 раённага аддзела Следчага камітэта ў Маладзечне.