Спаборніцтва па сілавому экстрыму “Асілак 2017”, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прайшло 2 ліпеня на гарадскім стадыёне Астраўца.

Памерацца сілай, прадэманстраваць тэхніку майстэрства і спрыт прыйшлі дзесяць удзельнікаў. Дарэчы, разам з астраўчанамі напружвалі мышцы, імкнучася стаць лепшымі, ашмянскія, гомельскі і нават польскі асілкі. 

Каб дайсці да фінішу, удзельнікам трэба было адолець пяць іспытаў. У выніку лепшымі сталі Лабачэўскі Аляксандр  (1 месца), Афонін Павел (2 месца) і Пятроўскі Цэзарый (3 месца).