Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося 3 ліпеня каля 19 гадзін.

У Вілейцы 30-гадовы кіроўца ехаў на аўтамабілі “Опель Вектра” і здзяйсняў манеўр левага павароту. А матацыкл “Кавасакі Версус” абганяў машыну, паведамляе ДАІ Мінскай вобласці. Адбылося сутыкненне.

Кіраваў матацыклам 26-гадовы мужчына. У выніку яго шпіталізавалі з закрытым пераломам правага перадплечча са зрушэннем.