На фінансаванне творчых праектаў будзе выдзелена 369 834 рублёў з фонду Прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва.

Грошы будуць накіраваныя на рэстаўрацыйныя работы і капітальны рамонт Барысаглебскай (Каложскай) царквы 12 стагоддзя ў Гродне і кансервацыю Княжацкай вежы Крэўскага замка 14 стагоддзя.

Акрамя таго, сродкі выдзеляць Нацыянальнаму Полацкаму гісторыка-культурнаму музею-запаведніку на таніраванне адслоеных роспісаў 18-19 стагоддзяў Спаса-Праабражэнскай царквы 12 стагоддзя.

БелТА.