У жніўні пройдзе кубак Рэспублікі Беларусь па хакеі. Першы выязны матч “Дынама-Маладзечна” адбудзецца 14 жніўня. 

Пачнецца ён спаборніцтвам з салігорскай камандай “Шахцёр”. Другі матч, які пройдзе  14 жніўня, таксама выязны. Маладзечанцы пазмагаюцца з наваполацкім “Хімікам”.

Традыцыйна “Дынама-Маладзечна” дорыць падарунак аматарам хакея – дамашнія матчы будуць бясплатныя. У Маладзечне каманда сыграе з хакейным клубам “Брэст”, камандай з Сербіі “Црвена Зорка” і моладзевай зборнай Беларусі U-20.

Скончыцца кубак Рэспублікі Беларусь 25 жніўня. У гэты дзень Зубры сыграюць з мінскім “Юнацтвам”.

Падтрымаць любімую каманду ў Кубку Руслана Салея можа любы ахвотны.

Фота hcdinamo.by.

Фота hcdinamo.by.

Паводле hcdinamo.by.