Здарэнне адбылося каля 19 гадзін 12 ліпеня на 18-м кіламетры аўтадарогі Маладзечна-Валожын у вёсцы Барок Маладзечанскага раёна.

59-гадовы мясцовы жыхар ехаў на мотаровары “Стэлс”. Ён не справіўся з кіраваннем і перакуліўся на праезнай часткі.

У выніку мужчына атрымаў цялесныя пашкоджанні, але шпіталізацыя не спатрэбілася. Ён не меў права кіравання транспартным сродкам – вадзіцельскага пасведчання быў пазбаўлены, паведамляе ДАІ Мінскай вобласці.