У вёсцы Баранцы на Вілейшчыне ў студні ва ўласным двары знайшлі труп 70-гадовага пенсіянера.

Пра знікненне пенсіянера ў міліцыю паведаміў яго сусед.

У час агляду двара праваахоўнікі знайшлі цела мужчыны ў студні ў двары. У раённым аддзеле Следчага камітэта расказалі, што мужчына мог зваліцца ў калодзеж, калі набіраў ваду. Тым больш, што драўлянай канструкцыі над студняй не было. Глыбіня студні каля трох метраў.

Па здарэнні праводзяць праверку.