Хутка запрацуе новы сайт, дзе прадставяць найбольш поўную інфармацыю аб працы вілейскай ЖКГ.

Дзякуючы зручнаму інтэрнэт-рэсурсу карыстальнікі даведаюцца пра адміністрацыйныя працэдуры, тарыфы, графікі правядзення работ.

На сайце можна будзе задаць пытанне супрацоўнікам ЖКГ пра іх паслугі, правесці апытанне і потым апублікаваць вынікі.

Чым на думку распрацоўшчынкаў новы сайт прывабіць наведнікаў? Калькулятарам жыллёвых субсідый, калькулятарам кошту спажывання вады, магчымасцю ўносіць паказанні лічыльнікаў вады.

Сайт ствараюць у рамках праекта “Патрэба ў эфектыўным кіраванні жыллёва-камунальнай гаспадаркай”.