Учора каля 16:00 аўтамабіль “Опель-Астра” збіў раварыста, які ехаў каля Лядовага палаца.

Па словах інспектара ДАІ Сяргея Бартоша, у здарэнні вінаваты раварыст.

Устанавілі, што ў той час, калі раварыст пераязджаў дарогу па рэгулюемаму пераходу ад Лядовага палаца да “Тройкі”, для кіроўцаў гарэла зялёнае святло. Для пешаходаў чырвонае. Гэта пацвердзіў сведка.

27-гадовы кіроўца распавёў, што ехаў з хуткасцю 60 кіламетраў у гадзіну. Бачыў, што паспявае праехаць на зялёнае святло. Калі заўважыў, што раварыст у навушніках выязджае на дарогу, пачаў тармазіць, але сутыкнення не пазбегнуў.

У выніку здарэння раварыст, жыхар Пухавіччыны, пабіў галаву. Шпіталізацыя яму не спатрэбілася. Хлопца аштрафавалі на 69 рублёў.

На месцы здарэння. Фота забяспечанае Сяргеем Бартошам

На месцы здарэння. Фота забяспечанае Сяргеем Бартошам

На месцы здарэння. Фота забяспечанае Сяргеем Бартошам

На месцы здарэння. Фота забяспечанае Сяргеем Бартошам