Учора ўдзень выратавальнікам паведамілі пра пажар у вёсцы Балашы.

Па словах старшага інспектара Дзяніса Гаўрышчука, недалёка ад дома абразалі кусты і палілі іх.

Іскра трапіла ўнутр пабудовы, таму пачаўся пажар.

Па словах Дзяніса Гаўрышчука, ніякага ўрону пажар не нанёс. Старую будыніну ў хуткім часе збіраліся знесці.