Вялікі школьны кірмаш зладзяць у Вілейцы 19-20 жніўня, распавялі ў вілейскім райвыканкаме.

Тавары для школы прапануюць прыватныя і дзяржаўныя гандлёвыя арганізацыі.

На кірмашы будзе адзенне, абутак, пісьмовыя прылады. Плануюць зладзіць гульні і забаўляльныя пляцоўкі для дзяцей.

Пачнецца кірмаш ад 9:00 ля вілейскага міні-рынка.

Кірмашы ў аграгарадках Вілейшчыны правядуць раней: 5 жніўня – у Нарочы, 6 жніўня – у Любані, 12 – у Ільі, 13 – у Даўгінаве.