Ноччу з 23 на 24 ліпеня ў вёсцы Радзеўцы бяспраўнік здзейсніў аварыю.

36-гадовы кіроўца, жыхар вёскі Радзевічы, быў пазбаўлены правоў да жніўня.

Ноччу ён з пасажыркай ехаў на “Жыгулях”. У час руху выехаў за межы праезнай часткі.

Машына стукнулася ў дрэва. Кіроўцу забралі ў бальніцу. А 37-гадовая пасажырка, жыхарка вёскі Мазалі, загінула.

Чакаем больш падрабязных каментароў ад маладзечанскіх следчых.