Як стала вядома сёння, у машыне, акрамя кіроўцы і загінулай жанчыны, быў яшчэ адзін пасажыр.

Гэта 24-гадовы жыхар вёскі Гарнякі. Ён у выніку здарэння атрымаў нязначныя пашкоджанні і збег з месца аварыі.

Кіроўца на момант здзяйснення ДТЗ быў у стане алкагольнага ап’янення.

Па словах старшага следчага маладзечанскага РАСК Юрыя Багушэвіча, мужчына быў раней судзімы за пашкоджанне маёмасці і ўгон аўтамабіля.

Следчыя шукаюць відавочцаў і сведак здарэння. Тыя, каму нешта вядома пра аварыю, звяртайцеся ў маладзечанскі РАСК на адрас: вуліца Прытыцкага, 23, кабінет 104 або па тэлефоне  8(0176) 580778 да следчага Рамана Арцем’ева.