22 ліпеня на Чыжэўскай затоцы Вілейскага вадасховішча ладзілі турзлёт. У час спаборніцтваў перакулілася адна з байдарак.

Як расказалі вілейскія выратавальнікі, яны дзяжурылі на турзлёце. І заўважылі, што на адлегласці каля ста метраў ад берага лодка перакулілася і накрыла байдарачнікаў.

Па словах выратавальнікаў, глыбіня ў тым месцы каля чатырох метраў. Спецыялісты прыйшлі на дапамогу спартсменам. Яны перакулілі лодку і забралі байдарачнікаў на катэр.

Як высвелілася пазней, гэтыя два хлопцы плылі на байдарцы ўпершыню.