Трагедыя адбылася 28 ліпеня каля дзевяці гадзін раніцы. На прамым участку дарогі Ушачы-Вілейка кіроўца матацыкла “Хонда”, рухаўся ў накірунку  мястэчка Ушачы. На 113 кіламетры на дарогу прама перад матацыклам выскачыў лось.

Хлопец спрабаваў ухіліцца, аднак сутыкнення пазбегнуць не ўдалося. Страціўшы кіраванне, матацыкл выехаў у правы кювет і перакуліўся. У выніку ДТЗ ад атрыманых траўмаў 24-гадовы віляйчанін загінуў на месцы.

Жывёла з траўмамі ўцякла ў лес.

Праз тыдзень хлопцу павінна было споўніцца 25 гадоў.

Пра гэта расказалі ў РАУС Вілейскага раёна.