Пра тое, што нецвярозая жанчына знаходзіцца ў двары з маленькай дзяўчынкай, маладзечанскім міліцыянерам паведамілі жыхары вуліцы Валынца.

10 ліпеня каля 13.00 жыхары вуліцы Валынца паведамілі ў міліцыю, што ў двары з маленькім дзіцем сядзіць вельмі п’яная жанчына.

Супрацоўнікі РАУС, што выбылі на месца здарэння, убачылі толькі адну маленькую дзяўчынку, маці некуды збегла.

Дзяўчынку даставілі ў дзіцячую бальніцу. Гадавалае дзіця здаровае.

З маці цяпер працуюць у камісіі па справах непаўналетніх. Яны і будуць вырашаць пытанне аб тым, каб пазбавіць маці дзяўчынкі бацькоўскіх правоў.

Пра гэта “Рэгіянальнай газеце” расказаў намеснік па ідэалагічнай рабоце Маладзечанскага РАУС Уладзімір Васількоў.