45-гадовы жыхар Івянца забраў у сваіх знаёмых 40 рублёў.

Пры гэтым, ён іх не краў, а прыйшоў у госці, узяў грошы са стала і пайшоў дадому.

Знаёмыя такога нахабства не чакалі. Але і выхадку не даравалі. Выклікалі міліцыю. Цяпер мужчыну пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Пра гэта “Рэгіянальнай газеце” расказаў следчы Валожынскага РАСК Аляксандр Бархоўскі.