У вадаёмах Гродненскай вобласці за мінулыя выхадныя патанулі двое мужчын, паведамляе БелТА.

30 ліпеня выратавальнікі дасталі з вадаёма цела 28-гадовага мужчыну. Ён патануў падчас купання недалёка ад вёскі Альхоўка Астравецкага раёна.

У гэты ж дзень увечары выратавальнікам паведамілі пра тое, што ў Дзятлаўскім раёне патануў чалавек. Да прыбыцця вадалазаў відавочца, які тэлефанаваў, сам дастаў з вады 19-гадовага хлопца. Ён патануў на адлегласці 20 метраў ад берага.