Учарашняя стыхія “прайшлася” па берагах Вілейскага вадасховішча.

Як распавёў начальнік вілейскай выратавальнай станцыі Ягор Роўда, некалькі разоў людзі тэлефанавалі і прасілі або разабраць дрэвы, што зваліліся на машыны, або расчысціць дарогу ад паваленых дрэў.

– Тыя, хто быў далёка, тэлефанавалі, хто адпачываў бліжэй да станцыі, проста прыходзіў і прасіў дапамагчы, –  прыгадвае начальнік станцыі падзеі ўчарашняга дня. – Накіроўваў вадалазаў з піламі, каб вызвалілі дарогу і разабралі паваленыя дрэвы.

Па словах Ягора Роўды, дзяўчынку, якая ўчора загінула ля вадасховішча ад паваленага дрэва, таксама забіралі выратавальнікі. Ніякі транспарт не мог праехаць на месца трагедыі. Усё было завалена ад выратавальнай станцыі і амаль да кальцавой дарогі.

У Вілейцы, микрараён Незалежнасці, такcама пацярпеў ад буры (фота на наступны дзень).